Гэта старонка не была вычытаная
На Нёман сьветлы, ў лес хваёвы,
У тыя вёскі, дзе наш люд,
Дабрэйшы ў сьвеце, лямку цягне,
Ня змогшы крыўды зваяваць,
І лепшых дзён і волі прагне,
Ярэмьі тыя паскідаць,
Што ім чужынцы з сваякамі
Узьдзець маніліся даўно.
І засланялі ім: вякамі
Ад сьвету белага вакно…
Дык дайжа мне, мой год малоды,
Мой бацькаў вугал павітаць.
А гэты край рыжаб роды
У думках толькі ўспамінаць.
22/X 1918 г.
|}
НА ЧУЖЫНЕ. Час праходзіць, жыцьце гіне А куды яшчэ закіне Адказаць яно ня хоча. Ды ўсё гоніць хмар валокны 22/X 1919 г. |