І стаіць лес сірацічай,
Глуха, глуха ён шуміць,
Як над голай верхавінай
Вецер злосны праляціць…
Туманамі апавіта
Даль разложная палёў;
Туга нейкая разьліта
Ў дробных кропельках дажджоў.
І аб чым ён так трывожна,
Гэты дождж бубніць, бубніць?
Пра каго, пра што заложна
Праз ўсю ночку гаманіць?
Ці аб тым, што скора, скора
Землю сьнег акрые, лёд?
Ці ён мне на злосьць і гора
Кажа: „Зноў мінуўся год!“
22/X 1913 г.
|}
* * * Ні красак, ні зыкаў. Замерла прырода… Ты, ведаю, прыдзеш, ўсё прыдзе з табою, Ка мне-ж ты ня прыдзеш, вясна залатая: Яшчэ адзін годзік пабег, пакаціўся Стаю на парозе ўжо новага году. 22/X 1911 г. |
* * * Я стаю на мяжы… |