Зьнікла яе радасьць,
Старасьці апора,
І няма уцехі
Ў мацярынскім горы.
Ёй ніхто ня верне
Дарагой дачушкі.
Плачуць па дзяўчыне
Сваякі і дружкі:
Плача па ёй мілы,
Жаль яго вялікі,
Яго-ж гора сьціхне;
Змоўкнуць сэрца крыкі.
Ганначку забудуць
Сваякі і дружкі,
Не забудзе маці
Родненькай дачушкі.
Не загояць часы,
Бо глыбокі раны,
Сама ляжа маці
З імі ў гроб драўляны.
27/XI 1910 г.
|}
МАЦЕРЫНА ПРЫЧЫТАНЬНЕ. Верхам крыжастым узьняўшысь высока, Дзікае месца! ўсё лесі балоты, Лозы і травы штось цёмнае баюць.
|