Старонка:Vodgulle 1922.pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Але сваё права ўсё-ж сон забірае
І вочы салдату драмком засьцілае.

Вось поўнач падходзіць, магільная ціша,
Вакол усё замёрла, здаецца ня дыша…

Салдат здрыгануўся, прыслухаўся—„Рыну!“
Пабеглі мурашкі на плечы, на сьпіну,

А страх неадступна ўсё: «рыну!» ды «рыну!»
Ды так няпрыемна, ды так надаедна!

Ня вытрываць, чуе салдацік наш бедны.
Давай абувацца, забыў і палена;

І верціць анучы, прыгнуўшы калена.
А тут, як на ліха, і бот загубіўся,

А „Рыну“ над вухам, бы шэршань убіўся,
І дудзіць ды дудзіць усё „рыну! ой, рыну!“

— Не, брат, дарма ты, а бот я ня кіну!
Казённыя рэчы важней твайго „рыну“.

Салдат аж пацее, хапаецца, рые—
Няма таго бота, а „рыну“ аж вые—

Няма з ім ратунку у проклятай хаце.
— Рынь! рынь-жа, брадзяга! рынь, згінь твая маці!

Цярпеньня ня стала, салдат узлаваўся.
І што-ж? гэты „Рыну“ у момант распаўся.

Напоўнілась хата ў міг срэбраным звонам,
І сыпнулі грошы дажджом няшчысьлёным.

20/X 1916 г.

|}


НЯШЧАСНАЯ МАЦІ.

У кожную ночку, як сьвет заціхае,
І зоркамі гляне гара,
Халодныя нутры зямля раскрывае,
З тых нутраў выходзіць мара.