Пагуляў на волі,
Вецер лёгкакрылы,
Пагуляў, улёгся
І заснуў пахілы.
3/VI 1911 г.
|}
***
Надрывайся і шумі,
Вецер-сівер, ў полі!..
Як сярдзіта ты ні дзьмі,
Ні гуляй на волі;
Як дарог ні замятай
І малых трапінак,
Як ты злосна ні сьпявай
Мужыку ў камінак,—
Усё-ж ты сьціхнеш і цяплом
Скора ты павееш
І з ракітавым кустом
Міла задурэеш.