Гэта старонка была вычытаная
П‘юць, гуляюць ўсе багата,
Шум, ігрышчы, куцярма,
Адным словам, ўсім там сьвята,
Толькі нам яго няма.
Тыя-ж краты, тыя-ж дзьверы
Дзень і ночку пад замком,
Той-жа звон, ліхі бяз меры,
Рэжа сэрца, як нажом.
Што-ж? гуляйце! Безгалоўе
Бутлям, скваркам, куляшу!
Я-ж за ваша ўсіх здароўе
Пайку хлеба упішу.
21/XII-1910 г.
|}
ВЕЦЕР. Пагуляў на волі Паламаў ты лесу, Рваўся ты к прастору, Што-ж? уляжся, вецер, Доля бедачына,
|