Старонка:Vodgulle 1922.pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ЗІМА.

Надышлі марозы,
Рэчкі закавалі,
Белыя бярозы
Інеем убралі.

Замялі дарогі
Ветрыкі сьнягамі.
Лес, як дзед убогі
З белымі вусамі,

Апусьціў галіны
І стаіць гаротна,
Зрэдка верхавіны
Загудуць маркотна.

Мяккая пярына
Вочы адбірае;
Белая раўніна—
Ні канца, ні краю!

Пад пялёнкай белай
Травы і лісточкі.
Поле анямела,
Змоўклі ручаёчкі.

І схілілісь лозы,
Чуць гальлём хістаюць,
А ў палёх марозы
Ды вятры гуляюць.

16/XI 1910 г.


НА ПАВАРОЦЕ.

Мяне ўжо радуе і тое,
Што ночка стала убываць,
І што ад мёртвага пакою
Пачне прырода ажываць;

Што з кожным днём бліжэй к вясне мы,
Калі абудзяцца гаі,