Хоць грыміць яшчэ гром і зямельку трасе,
Хоць маланка жахліва гарыць;
Над раўком-капяжом ў саламянай страсе,
Як сьляза, яшчэ кропля дрыжыць;
Але глухне раскат, і маланка радзей
Палыхае ў гняўлівых клубкох…
Заспакойся-ж, мой брат, і глядзі весялей,
Бо сьмяецца ўжо сонца ў палёх!
1921 г.
|}
МУХА. Ночка. Ў хаце ўсе паснулі. Гэты жаль на душу сходзіць 10/X 1916 г. |
ВОСЕНЬ У ГАЮ. Гай заціх, бы зачарован, Як душа ў часы зьмярканьня, А яно памеж камлямі
|