Перайсці да зместу

Старонка:Vodgulle 1922.pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

СУШ.

Выйдзі ў поле, глянь, паслухай:
Ці-ж ня ўгледзіш сум жывы?
Ці ня ўчуеш жальбу нівак,
Тугу красак і травы?

Ці ня ўловіш сэрцам чуткім
Сьпеў гаротны ручаёў?
Ці ня ўнікнеш ў шум сірочы
Ярыны, грачок, жытоў?

Толькі-ж неба няумольна—
Што яму да тэй зямлі,
Дзе пад сіняю смугою
Далі немыя ляглі?

Таюць хмаркі, як сьняжынкі,
Разганяюць іх вятры,
І тужліва пазіраюць
На палі гаспадары.

21/VI 1913 г.


НА ЛУЗЕ.

Ветрык паўднёвы у лузе квяцістым
Калыша траву-сенажаць
Сіваваронкі над дубам жарлістым
Лётаюць, звонка крычаць.

Бусел клякоча ў гнязьдзе над хваінай,
Што колісь распляжыў пярун.
Даль неаглядная, стэп Божы сіні
Змоўклі, як жалаба струн.

Гожа зьявілася у позах зялёных,
Як срэбра жывое рака.
Ня бачна, як летась, тут, у яе ўлоньнях,
Ні плытніка, ні рыбака…

Ветрык ціхутка над лугам гуляе,
Той ветрык на сонцы дрыжыць,