Старонка:Vodgulle 1922.pdf/111

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Няма ветру, ўсюды ціха:
Шыбы-ж звоняць—што за ліха?
Хто ў іх стукнуў? Хто чапае?
Ці то знак хто хоча даць,
Што згубілі мы дарогу,
Б‘е трывогу,
Ходзіць, ўсіх прасьцярагае
І накладвае пячаць

На шляхі, дарогі тыя,
Дзе крыжы згнілі старыя,
Ці зумыслу пазьнімалі,
Як аджыўшыя свой час.
Хто такі ён? Невядомы,
Незнаёмы,
А мо‘ дзе і сустракалі,
Мо‘ з ім бачылісь ня раз.

І так сьцішна, чагось смутна,
Усё сьпявае шкло пакутна;
Толькі-ж думка не згадае.
Што гуторыць гэты сьпеў,
І ня хоча супыніцца,
Пагадзіцца
З тым, што сэнсу ня ўчытае:

Ці то жалаба, ці гнеў:

Шыбы звоняць і сьпяваюць,
Песьню скончаць, зачынаюць,
То павысяць яны голас,
То замлеюць, то замруць:
Жаль ў іх песьні сэрца чуе
І гаруе,
Шклечка-ж звоніць ўсё раз-по-раз,
Не дае ўсё мне заснуць.

1921 г.

|}