Старонка:Vodgulle 1922.pdf/110

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А хмарка ў небе, ў Божым полі,
Плыве шчасьліва, як дзіця,
І забываеш мімаволі
Ўвесь клопат буднага жыцьця.

Куды ні гляне маё вока, —
Ўсё поўна згоды, дабраты…
Ты маеш выгляды прарока,
Наш край пакуты, край сьвяты!

1921 г.

|}


ЗВОН ШЫБАЎ.

Ноч маўкліва. Цёмна, глуха.
Прылажыла чутка вуха
За вакном старая вішня,
Штось прамовіць: шу-шу-шу!
І заціхне, бы баіцца
Памыліцца
І сказаць што-небудзь лішне.
Я лажусь, агонь тушу.

Неба хмура, няпрыветна;
Зрэдка ветрык чуць прыметна
Скулься ціха набягае
І галінкі згайдане
І зьнікае ці дзесь далей
Бяжыць хваляй,
Байку-тайнасьць ціха бае
Анямелай цішыне.

Ў хаце ціха, нават жудка.
Ловіць зыкі вуха пудка:
Звоніць шыбка штось жалобна —
Дррон-дррон! ціха бразгаціць
Чуць счакаўшы, новым звонам,
Нізшым тонам.
Так-жа нудна, такжа дробна
Шыбка новая зьвініць.