Старонка:Vodgulle 1922.pdf/107

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Восень, доўгая ноч
Над народам вісіць!
З кожнай хаты нуда,
Недастача глядзіць:

З кожнай грудзі людзкой
Хоча вырвацца крык,
Енк балючай душы
Бедакоў-гарамык.

Вочы, поўныя дум,
Ўдол маўкліва глядзяць,
Іх надзеі там ўсе
Ўжо спрадвеку ляжаць.

Раскатурхай народ,
Сьвет яму разьвяжы
І за долю яго
Працу ўсю прылажы!

8/IX 1909 г.

|}


РОДНЫЯ МАЛЮНКІ.

Бітыя дарогі,
Цьмяныя пуціны,
Вольныя разлогі,
Ўзгоркі і даліны…

Белыя бярозы,
Пышныя таполі,
На балотах лозы,
Вербы сярод поля…

Рэчкі і азёры,
Мурагі, чароты,
Ціхія прасторы,
Лес, гаі, балоты…

Вас не пералічыш,
Не акінеш вокам,
Голасам ня склічаш,
Вас ня зьмерыш крокам!