Перайсці да зместу

Старонка:Vodgulle 1922.pdf/105

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ВЯСНОЮ.

Вакол ўсе вясёлы, снуюць і гамоняць,
Відаць—і ў іх сэрцы вясна,
І горкія думкі галоў іх ня клоняць,
Ім доля прыхільна, красна.

Цаны куску хлеба ня знаюць шчасьліўцы,
І галава іх аб тым не баліць,
Як будзе багатая пожня на ніўцы,
Як заўтрашні дзень перабыць;

Ці будзе прытулак зьвярэджаным плечкам,
І ногі куды занясуць
Іх цела худое: ці к мору, ці к рэчкам,
І рукі каму прададуць,

Свабодныя рукі з патрэсканай схурай.
Шчасьлівец ня знае таго,
Як гнецца галеча прад чорнаю бурай
Няўдалага жыцьця свайго.

А хто гэта ходзіць адзін стараною?
Чаму вы ня рады яму?
Чаму ён ня з вамі? Чаму галавою
Так нізка панік ён? Чаму?

Шчасьлівыя людзі, як хвалі, што ў моры:
Іх вецер узьніме—бягуць,
Што, што лізалі, ласкаючысь, ўчора;
Пры ветры другім аплююць.

3/III 1912 г.


* * *

Ня дай, Божа, сэрцам зьнікнуць
І душой апасьці,
Страціць веру і надзею
На жыцьцё і шчасьце: