Старонка:Vershy dlia dziacej 1945.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Толькі фыркнуў, мільгануўся
І на дубе апынуўся,
Сеў каток
На дубок,
Кажа забіякам:
— Эх, Савось, шалапай!
Ты мяне не чапай
І не цкуй сабакам!
Не ўдалося Савосю
Катка падкусіць,
І прышлося Антося
На помач прасіць.

III

Вось Савось
І Антось
Сталіся дружакі,
Каля клуні стаяць,
Штось ліхое таяць —
Радзяцца, вужакі!
Як злавіць ім катка
І аддаць з малатка
Рудзьку на расправу.
Падшывальцы-ж яны,
І іх розум дурны
Выдумаў забаву!
А па тэй нарадзе
Саўка торбу крадзе,
Анцік — хлеб сабаку.
А каток на печы
Сеў, як той старэчы, —
Яму і не ў знаку.
Эх, пярэсценькі каток!
Сцеражыся ты, браток!
Не хадзі ты па надворку,