Старонка:Vershy dlia dziacej 1945.pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

САВОСЬ-РАСПУСНІК

I.

Вось што, дзеткі, мае краскі:
Што хадзіць за многа міль?
Можа лепей замест казкі
Расказаць вам адну быль?

Згодны?
Добра.
Ну дык вось:

Зваўся хлопчык наш Савось.
Ой, і быў-жа ён дураслівы!
У сад лазіў па грушы, па слівы,
Дзіркі ў градах рабіў, —
Моркву сцібрыць любіў.
І маку ён скручваў галоўкі, —
Ну, на гэта быў страх які лоўкі!

А рукі ў яго не мыты,
Нос не абцёрты;
А сам ён сярдзіты,
Такі задзірака,
Такі забіяка,
Буян,
Грубіян.
Зачэпіць старога,
Пакрыўдзіць малога, —