Старонка:Vershy dlia dziacej 1945.pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

І што раку няма чаго
Згрызацца і тужыць.
Дык будзь-жа ласкаў, міленькі,
Паслухаў, паслужы
І мудрасць сваю ты яму
І гора пакажы.
А справу тую выпаўніш,
Запішам мы цябе
На дошчачку чырвоую,
На вербачку зялёную
Мы вывесім яе.
— Ша-ша! шу-шу!
Упартасць я скрышу
Рачыную, шурпатую:
Нягодамі багатую
Я долю раскажу —
Зражу!
Шу-шу!
Сшу-шу!
Ша-ша!
і-ша!

VIII

Рак сядзіць у нары,
Высунуўшы клешні,
І не есць ні ікры,
Ні тае яешні.
Ну, чакай-жа, брат, рак:
Унь ідзе чароцік!
Рыба валіць пад гак,
Расчыніўшы роцік.
Плёх стаіць на вадзе.
Няма месца нідзе.
Стаў чарот у позу
Супроць вербалозу,