Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/735

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

УКРАШЕНІЕ ср. аздоба; пакраса. Жалею касы русай, ўсей дзявочай пакрасы. (Шэйн. І ч. 2 c. 95).

УКРЕСТОВАТЬ црк. каго, укрыжаваць.

УКРОМНЫЙ, зацішны, зацішакцішша.

УКРОП варатак, вар.

УКРОЩАТЬ каго, паскрамляць, паскраміць, паскромлены, паскромшчыкчыца.

УКРЫВАТЬ што, пакрываць, хаваць.

УКРЫВАТЕЛЬСТВО, пакрытніцтва, пакрытнікніца.

УКРѢПЛЯТЬ што, пасілкаваць, умацовывацьвацца, умацаваньне.

УКРѢПИТЕЛЬНЫЙ напітак, пасільны.

УКСУС м. воцат, вацтовы, воцтаўка.

УКУПОРИТЬ што, укаркаваць, заткаць.

УКУТАТЬ што, чым; завінуць, агарнуць, аху- таць.

УКУШЕНЬЕ, укус.

УЛЕЙ, вулей, вульлі, вулёк. Паводле форм бываюць: каранік, дзюплаватая калода адрэзаная ад пня пры карэньнях; лежань, той-жа каранік ў ляжачай пазыціі; стаяк, каранік ў стаячым палажэньні пастаўлены; борць, дзюплаваты пень, павешаны на дрэве. Наагул пшчальнікоўства дзеліцца на дваякае: бортнае, калі вульлі падвешваюць на дрэвах і зямецтва, калі вульлі стаўляюць на зямлі.

УЛЕПЕТЫВАТЬ, уплятаць.

УЛЕТУЧИВАТЬСЯ, абяртацца ў пару ў газ; улятняцца, улятняць.

УЛЕЧЬСЯ, улягчыся.

УЛИЗНУТЬ адкуль, высьлізнуць, улытнуць.

УЛИКА ж. прысьветка, пашляка.

УЛИТА, УЛИТКА, смоўж.

УЛИЦА ж. вуліца, вулка.

УЛИЧИТЬ каго у чым; вініць, вінаваціць.