УД м. чэляс, часьць цела як нага, рука, паляц; чэляс, чэлясы.
УДѢЛ м. часьць, частка, дзель; доля, шчасьце.
УДЮЖѢТЬ, аклемацца. У слонімскім павеце ужываецца слова „аклемацца“ ў значэньні акрэпнуць; клемкі, крэпкі, цьвёрды, здаровы. Як мается? Клемаю! знача нішто.
УЕДИНЯТЬ каго ад чаго; адасабняць, адасобнены, адасобак, адасобнік—ніца.
УЖАЛИТЬ каго, укалоць жыгалам, як гэта робяць пшчолы, вужакі; ўжыгнуць, ужог. Ужог пшчалы, вужакі.
УЖАРИТЬ мяса, усмажыць.
УЖАС м. помірс, помірсна, спомірсу; жах, жахліва, сжахнуцца, сужахлівы. А самога як бытцам помірс бярэць (Шэйн. ІІІ. 233). Спомірсу ажно скура здубела на карку і валасы ўсталі (Дрысенск. пав.).
УЖИМАТЬ што, угнятаць, уціскаць.
УЖИМКИ, крывёлы, крывеліцца; крыўляніна, крыўляцца, крыўляецца.
УЖИМЧИВЫЙ, які крэпка уціскае; прыгнетны, прыгнёт, парубень, жэрдзь, да уцісканьня сена на вазе.
УЖИНАТЬ, вячэраць—раньне, вячэра.
УЗАКОНИВАТЬ што, упраўняць, упраўнены.
УЗАРОЧИТЬСЯ, налажыць на сябе зарок; азарочыцца.
УЗВАР м. вараныя сухія фрукты; сьліжа, сьліжаніна. Наварыла сьліжы з яблыкаў. Хлеб са сьліжою нямецкая ежа (Боркавічы).
УЗДА ж. узда, уздэчка, уздзяніца, уздаць. Уздэчка без батароў (цугляў): аброць.
УЗЕЛ м. вузёл, вузлавіна, вузлак—лаціна, вузьлянка, вузельны, вузлаваты, вузлісты, вузлацік, вузлавацік, вузлавіна, вузьліць, вузьляць, вузласты.