СЛИШКОМ прысл. зьлішне, лішне. Гэтага ўжо лішне многа. Ён лішне добры чалавек. Зьлішне мы ўжо на яго нападаеш. Што зьлішне, той сьвіньні не ядуць.
СЛІЯНІЕ ср. зьліцьцё, зьліў. Зьліцьцё, зьліў двох рэк завуць „сутокамі“. Зьліў пачуваньняў і жаданьняў.
СЛОБОДА ж. стар. сяліба вольных, свабодных людзей, гэткія слабоды у нас бывалі каля гарадоў і дзеля гэтага найме слабада, сталася аднасловам прадмесьця. Ужо разагналі маўраў слабоды, люд іх ў няволі бядуе (Обуховіч). Слабаджане, жыхары прадмесьцяў.
СЛОВЕТЬ, слывець, слыве, слыць.
СЛОВНО прысл. бытцам, маўляў, мэрам. Бытцам яго на агні пражаць, так верашчыць. Маўляў, маланка бліснула. Мэрам, чорт іх узнасіў.
СЛОВО ср. слова, слоўца, слоўка, слаўцо.
СЛОВЕСНЫЙ, слоўны, вустны. Слоўная, вустная умова. Але рас. „безсловесный“, гаворыцца — бязмоўны. Бязмоўнае стварэньне.
СЛОВЕСНОСТЬ, усё што выражаецца словамі, пісьмом; пісьменнасьць, пісьменнік, пісьменніца.
СЛОВЕСИТЬ, гаварыць.
СЛОВАРЬ, зборнік слоў і выславаў якой колечы мовы; слоўнік, слоўніцтва. Стар.: вакабуляр.
СЛОВЕСНО, вустна.
СЛОВОПРЕНІЕ ср. спрэчка славамі; словаспрэчніцтва.
СЛОВООБИЛЬНЫЙ, многаслоўны.
СЛОВОСОЧИНИТЕЛЬ, словатворац.
СЛОВОПРОИЗВОДСТВО, словаскладня, словародня, часьць граматыкі, этымолёгія.
СЛОВООХОТЛИВОСТЬ, словаахвотлівасьць.
СЛОВУТЫЙ, славэтны—насьць.
СЛОГ м. склад. Словы зложаны са складоў. Склад мовы, будова мовы.