Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/668

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

СКОНЧАТЬ што, канчацьчацца, скончаны.

СКОПЕЦ м. чышчаны самец; скапец.

СКОПИТЬ, зграмадзіць, сабраць, сашчадзіць, саспароміць.

СКОПЛЕНІЕ народу, натаўп.

СКОПОСКОЙ, борзкі, шпаркі.

СКОРОТАТЬ час, сьцерці, правясьці.

СКОРБЬ ж. ныць сэрцам і балець па чым; смутак, смутны, смуціцца, смуткаваць; смутлівая, тое-ж што па расійску „скорбящая“. Маці Божа смутлівая. Туга, тужыць, тужна, тужліва.

СКОРЛУПА ж. скарупка, скарупапіна.

СКОРНЯК, скураль, скуральства.

СКОРОБИТЬ што, карабаціць,ціцца, карабаты.

СКОРОПОСТИЖНО, нагла.

СКОРОСЫЙ, борзкі, хуткі.

СКОРПІОН ж. ядавітая жамяра; скарпіён.

СКОРЧИТЬ што, скорчыцьчыцца.

СКОРЯВѢТЬ, заскарузнуць, заскарэць.

СКОРЯЧИТЬ ногі, скярэчыць.

СКОТ м. агульнае найменьне дамовых жывёлаў; статак. Каб статак быў гладак. Выгналі статак на пашу. У нас паўсюдна, ад Горадзеншчыны і да Смаленшчыны кажуць статак (Гл. Буслаев „Русск. Нар. Поэзія“ стр. 183). Статчына, адна асобная жывёла. Траву выпусьціці, статак накарміці (Безсонов, стр. 22). Скацежа, скацежына, скацежнікніца (Дзіс. пав.).

СКОТОВОДСТВО, разплодніцтва, гадоўля статку; гадоўніцтва.

СКОТОВОД, гадоўнік статку, гадоўнік.

СКОТ лайчыва, скаціна, скот.

СКРАШИВАТЬ, аздабляць, аздабляцца, аздоба.

СКРЕБОК м. скрабло.