Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/662

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

СИЛУЕТ м. франц. зьнімак з цені, з бакавога абрысу аблічча; сыльвэта, сыльвэтка.

СИМА ж. спружына.

СИМВОЛ м. грэцк. істота справы, навукі ў кароткіх славах, або ў знаках; сымвал, сымвалічны.

СИМЕТРІЯ ж. грэцк. роўнамернасьць; спараўня, спароўны, ў спароўнь чаму, спароўнасьць.

СИМОНІЯ ж. грэцк. прадаваньне годнасьцяў і мейсц духоўных; сьвятакупства.

СИМПАТІЯ ж. грэцк. прыхільнасьць, сымпація.

СИМПАТИЧНЫЙ, прыемны, сымпатычны.

СИМПТОМ м. грэцк. пазнака.

СИМПТОМАТИЧЕСКІЙ, пазнатніцкі, пазнатны.

СИМФОНІЯ ж. грэцк. асобная адмена музыкальнага твору; сымфонія.

СИНАГОГА, жыдоўская малельня; сынагога.

СИНАПИЗМ м. лац. гарчычнік.

СИНЕВА, блакіт.

СИНІЙ колер, сіні, сінець, сінасьць, сінька, сіняк, сіняціна, сініць, сінецца, сінявіна.

СИНОД м. грэцк. духоўная рада, вышэйшы духоўны урад; сынод.

СИНОЛОГ м. вучоны знавец кітайскай мовы.

СИНОНИМ м. грэцк. адназначнае, або вельмі блізкае да другога па значэньню слова; аднаслоў.

СИНОПСИС м. грэцк. кароткі зьмест чаго, одпіс.

СИНТАКСИС м. грэцк. словатворства, словатворны.

СИНУС м. грэцк. нахіл канца дугі на прамень; лучак.

СИНХРОНИЗМ м. грэцк. зьбег выпадкаў ў адзін час; спачаснасьць.

СИНХРОНІЯ ж. досьлед аб часе здарэньня.

СИПЛЫЙ, сіплы, сіпець, сіпка, сіпун; сіпуха, эпітэт вужакі.