Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/659

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

СЕЛИТРА ж. азоцістая соль; салітра.

СЕЛЕНІЕ ср. сяліба, наагул дзе людзі селяцца, жыльлё, мейсца дзе стаіць дом і двор.

СЕЛО, сяло, сяльцо, селішча, сельскі, селянін, селянка: сялак, сялачка; вёска, вясьняк, вясьнячка, веські (Новагрудзкі пав.).

СЕЛЬДЕРЕЙ, расьціна Apium graveolens, якога карэнь ідзе на прыправу варыва; салера.

СЕЛЬНИК м. халодная будыніна пад аднэй страхой з хатай для складу; сеннік. Сеннік прыбудовуюць трысьценам да сяней, або, часьцей, аддзяляюць перагародкай палавіну сяней пад сеннік; сельніца, шырокі, нізкі кораб, у якім перасеваюць муку, а такжа лубка, з якой сеюць.

СЕМЕНИТЬ, дробна і хутка ступаць; сігтаць, драпатаць, дрыпаць. Адгэтуль сказ: даць драпака, пусьціцца наўцекі, густа перабіраючы нагамі.

СЕМЕНИК м. насеньнік.

СЕМГА, рыба Salmo salar; ласось.

СЕМЕЙСТВО, сямья, сямейны, сямянін, сямейна.

СЕМИК м. сёмая нядзеля пасьля Вялікадня; сёмуха; зялёныя сьвяткі; грануха, граная нядзеля.

СЕМИНАРІЯ ж. лац. духоўная сярэдняя школа.

СЕМИТЫ, народы сэміцкага племя, з якога паходзяць жыды.

СЕНАТ м. лац. рада пры пануючай асобе; у нас даўней рада гаспадарская, або проста: рада.

СЕНТЭНЦІЯ ж. франц. судовая пастанова вайсковага суда, або ў справе крымінальнай; кароткі і дасціпны выслоў.

СЕНТИМЕНТАЛЬНЫЙ франц. кволкі, тклівы.

СЕНТЯБРЬ, дзевяты месяц у годзе; верасень.

СЕПАРАТНЫЙ лацінск. аддзельны, асобны, сам па сабе; адасобны.