Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/658

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

тут. Гэтта што такое. Гэтта былі дровы, а цяпер няма іх тут. Гэта я, а гэныма ён. Сяй. Сяй ночы а паўночы (Безсон. 40).

СЕЙМ м. (ад „сыймацца“ падыймацца), збор, зьезд; сойм, соймавы, соймаваньне. Абы соймаваліся на здаўна установленым местцы (прывілей полацкай зямлі); соймішча, ток, мейсца, дзе зьбіраўся сойм; саймавацца, радзіцца.

СЕЙЧАС, зара. Зара прыду, зраблю. Зара буду ў вас. Жыдоўскае „зара“, а панскае „пачакай“.

СЕКВЕСТРОВАТЬ тавар, лацінск. узяць пад дагляд, пад апеку; ўзяць пад запалог, запаложнае, запалог. Запалог налажылі на дворную зямлю, ўзялі пад запалог (Дзісн. пав.).

СЕКИРА ж. сякера, сякерка, секярышча; барта, лёгкая цясьлярская сякера.

СЕКРЕТ м. франц. тайства, таіць, таіцца, тайна; сэкрэт, сэкрэтны.

СЕКРЕТАРЬ, сэкрэтартарства. У слоўніку П. Бэрынды: Тайникъ—секретарь.

СЕКТА франц. брацтва, якое прыняло сваю асобную навуку аб веры; адшчапенства, адшчапенец.

СЕКУЛЯРИЗАЦІЯ ж. лац. перадача духоўнай маетнасьці ў сьвецкую абладу.

СЕКУНДА ж. лац. шасьцідзясятая часьць мінуты; сэкунда; хвіліна, хвілінка, хвілька.

СЕКУНДАНТ м. таварыш, сьведка і пасрэднік паядыншчыка.

СЕЛЕДКА, марская рыба; селядзецдцы, селядцовы, селяднік, селядніца; селядоўка, бочка ад селядцоў. Расол, у якім знаходзяцца ў бочцы селядцы — лёк.

СЕЛЕЗЕНКА, брушнае цела, якое знаходзіцца пад левым уздошшам; салозіца; селязёнка. У каня салозіца бьецца ў жываце, кажуць: салозаўка грае.

СЕЛЕЗЕНЬ, качы самец; качур, качурок; селязень.