СГНЕТАТЬ што, згнятаць, сьціскаць.
СГНУСИТЬ, сказаць у нос; згугнавіць, гугнавы.
СГОВАРИВАТЬ каго з кім; згаварываць—вацца, згавор, згаворчывы—васьць.
СГОНОШИТЬ, сабраць, сашчадзіць; скантопіць. Скантопіў на старасьць капейку.
СГОРЯТЬ, згараць, спаляцца.
СГОРСТАТЬ што, згарнуць.
СГОТОВИТЬ што, прыгатаваць.
СГРАБЛИВАТЬ што, зграбаць, зграбсьці; зграбастаць, зграбсьці, схапіць.
СГРЕБАТЬ што, зграбаць, згробкі, згробчывы.
СГРЕЗИТЬ што, збрэдзіць праз сон.
СГРОМОЗДИТЬ што, зграмадзіць; згрудзіць, груд.
СГРУБИТЬ каму, згрубіяніць.
СГРУЖАТЬ што з чаго, ськідаць цяжыва, разпацяжаць, разгруджаць.
СГРУППИРОВАТЬ што, франц. згрупаваць; зкучыць, зкупіць, сабраць у адну купу; згуртаваць.
СГРУСТНУТЬСЯ, змаркоціцца.
СГРЫЗАТЬ што, згрызаць, згрызак.
СГУЩАТЬ што, згушчаць, згусьціць, згусьцелы.
СГУЩАЕМОСТЬ, згуснасьць, згусны, згустак.
СДАБРИВАТЬ што чым; здабрываць, палепшаць.
СДАБЛИВАТЬ што, прыпраўляць страву; скрашываць, скраса, закраса; затаўка (ад „тук“).
СДАВАТЬ што, здаваць, здаваньне, здача; здатак, па рас. „сдача“, рэшта грошы пры аплаце.
СДАВЛИВАТЬ што, сціскаць—кацца; сьціск, сьцісклы, сьціслы, сьцісканьне; сьціскі, або клюбы, рымарская і стругарская прылада; ў першых да зацісканьня шытай скуры, у другіх — да сьцісканьня клееных рэчаў.