СВОЙСТВО ср. свая асаблівасьць, што адражняе адну рэч ад другой; свомасьць, свома, свомны. Аднэй вялічыны і меры ды не аднэй свомасьці рэчы. Свомна чалавеку памыляцца.
СВОЙСТВО, сваяцтва па крыві; сваяцтва, сваяк, сваячка, сваяцкі.
СВОЯЧНИЦА, сястра жонкі; сьвестка; свацьця, сватка, ятроўка, швагерка, пасестрымка.
СВОЯК, муж жончынай сястры; свась, сват, швагер, дзевер, пасестрым.
СВОЯСИ, свой дом, свая сямья, бацькаўшчына, свойчына. Паедзем на свойчыну. А што у нас на свойчыне цяпер дзеецца? Дай Бог на свойчыне сядзець, а не па чужыне бадзяцца. Свайчак, тое-ж што рас. „земляк“, свой чалавек, чалавек з бацькаўшчыны.
СВОЕБЫТНЫЙ абычай, свойскі.
СВОЕВЛАСТІЕ ср. самаўладнасьць.
СВОЕВРЕМЕННЫЙ, сваячасны—часна.
СВОЕДѢЛЬНЫЙ стол, самаробны.
СВОЕДОРНОЕ лыка, самалутнае.
СВОЕЗЕМЕЛЬНЫЙ, сваеземны, сваяземец.
СВОЕКОРЫСТІЕ ср. самапрагны—тасьць.
СВОЕНРАВІЕ ср. самадурства, самадур.
СВОЕОБЫЧІЕ ср. самазвычнасьць.
СВОЕОБРАЗНЫЙ, сваеаблічны—насьць.
СВОЕРОДНЫЙ, сваякі—касьць, сваякасьлівы.
СВОЕУМІЕ ср. разумніцтва, разумнік—зумніца.
СВОЛАКИВАТЬ што, звалачаць—чацца.
СВОЛОЧЬ, усё што звалочана ці звалаклося ў адно мейсца, благі народ, галцяі, бадзягі; зброд, збродны; збродзень, цяжкі праступнік; збродня, цяжкі праступак; збройца, хуліган, той хто зрабіў які праступак; назброіць, набуяніць нахуліганіць; зброя, рас. орудіе.