Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/649

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

СВИДѢТЕЛЬСТВО, пасьветчаньне.

СВИНЧИВАТЬ што, сашрубовываць.

СВИНЕЦ м. коў, адзін з самых мяккіх і важкіх; волава, валавяны, валавяніць, волаўка. Той коў які па расійску называюць волава у нас называюць яго — цына.

СВИНЬЯ ж. сьвіньня, сьвінка, сьвінячы; сьвінуха, сьвінушка, травяністая расьціна якая пад восень бялее і робіцца жострай як сьвінная шэрсць, расьце на пясчаных і падзольных высокіх землях; сьвінушнік, сьвінарнік, сьвінятнік, хлеўчык для сьвіней; сьвінства, неахайнасьць ў маральным значэньні; сьвініна, сьвінное мяса; сьвінтус, чалавек неахайны ў фізычн. і маральным значэньні; сьвінар, сьвінапас, пастух які пасьвіць сьвіньней; сьвінячыцца, паступаць брыдка, па сьвінску. Знаў Бог, што ня даў сьвіньні рог. Здарылася сьвіньні ў неба глянуць. Воўк не пастух, а сьвіньня не агроднік. Заракалася сьвіньня бруды есьці. Ашчыраецца як сьвінная галава на Коляды, калі ляжыць вараная на стале. Рохкае, як сьвіньня. Эпітэт сьвіньні: рохля. Сьвінны самец не кледзены: кнур, кнораз, керназ; кладзены: парсюк. Па ўзросту: парасё, падсьвінак, кабан.

СВИРАТЬ што на каго; ілгаць, салгаць.

СВИРЕЩАТЬ, верашчэць, выдаваць рэзкі праразьлівы голас; сьвірашчэць, сьвіраст, сьвірасьцёлка, названьне птушкі Ampellis (Bombycilla) garulus. Ты мая перапёлачка, ты мая сьвірасьцёлачка (Песн.).

СВИРЕЛЬ, сьвісьцёлка, музычная прылада; жалейка; сьвірасьцёлка, дзьве дудкі зьвязаныя разам адна другой карацейшая; сьвірэц, музыка на сьвірасцёлках.

СВИРѢПЫЙ, люты, лютасьць, лютаваць. У старой нашай пісьменнасьці слова, „свирѣпый“ трапляецца ў значэньні: дзікі, дзікасьць.

СВИСАТЬ, звісацьсаньне, зьвіслы, зьвіславаты.