Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/647

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

СВАРГАНИТЬ што, зрабіць што няўмеючы, хутка, абыяк; зварсаць, зкешкаць.

СВАРИТЬ што, зварыць, згатаваць, спрагціць.

СВАРНАКАТЬ, салгаць, зьвярзьці.

СВАТАЖИТЬСЯ з кім, зсябравацца.

СВАТАТЬ княгіню, сватацьтацца, сватаньнетоўства; сват — хто вядзе маладога ў сваты, сваха, свашка, свацьця; дзеваснобіны, дзеваснобьбе, дзевасноб, дзеваснобіца. Прыгатаваўшы ўсё патрэбнае, жаніх з дружкам адпраўляюцца ў дзеваснобы (Быт Зап. Руск. Селяніна Крачк. стр. 19). Дзеваснобы паўтараюцца часам у чэцьвер перад вясельлем, тады яны вядомы у некаторых мяйстох пад найменьнем змовін (тамжа, стр. 22). У Лепэльшчыне, „дзеваснобамі“ і „дзеваснобкамі“ называюць дружкаў і дружак якія едуць з поездам маладой ў дом маладога; старшы „дзевасноб“ або „маршалак“, гэта сват.

СВАХЛЯТЬ, зрабіць абыяк; зкешкаць, злямчыць.

СВЕКЛА ж. расьціна Beta vulgaris; бурак, буракі, бурачаны, бурачнік. Бурачковы колер, сіва-чырванявы. Бурачковы цукер, юшнік. Бурачанае націва называюць — бацьвіньня; з яго вараць улюбленую нашым народам страву: бацьвіньнік. Асабліва славіцца бацьвіньнік з сьвіннымі ванглёнымі вушамі і скабамі, беляны сьмятанай.

СВЕКОР м. бацька мужа; сьвёкаркарка; сьвякроўка, сьвякруха, сьвекра, маці мужа. Помніць сьвекра сваю моладасьць, дык і нявестцы ня верыць. Сьвекарка — ня родны татка, сьвякроўка — ня родна матка (песьн.). Не надымайся, — сьвекрам ня будзеш (Прыказка).

СВЕРБѢТЬ, сьвярбець, сьверб, сьвярбата, сьвербкі, сьвярбушка; свораб, сворабна, сворбка, свароблівы, сваробіца (Вяліжск, пав.).

СВЕРГАТЬ што, каго, з чаго; ськідаць, сьпіхаць, валіць з вышыні; зрынаць, зрынацца, зрынаньне, зрыначчка.