Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/643

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

САЛЮТОВАТЬ каму, франц. вітаць стрэляньнем.

САМШИТ, дрэўца Buxus sempervirens; букшпан.

САМ заімак. сам, сама, само; самы, самасьць, самотны; самец, мужчына у жывёлаў і птахаў.

САМОВЛАСТІЕ ср. самаўладанасьць, самаўладнік.

САМОВОЗГАРЯНІЕ ср. самаўзгорчывасьць, самаўспалькасьць.

САМОВОСХВАЛЕНІЕ ср. самахвальства.

САМОДВИГАТЕЛЬ, самарушнік, самапаруховец.

САМОИЗВОЛЬНЫЙ, самахотны, самавольны.

САМОЛЮБІE ср. самалюбствалюбецлюбніца.

САМОМНЕНІЕ ср. самахвальства, самадумства.

САМОНАДѢЯНІЕ ср. самапэўнасьць.

САМОНРАВІЕ ср. самаволя, самавольнікніца.

САМООБЛАДАНІЕ ср. самааблада, самаабладны.

САМОУНИЧЕЖЕНІЕ ср. самаўніжэньне, самаўніжна.

САМООБОЛЬЩЕНІЕ ср. самаашуканства.

САМОСОЗНАНІЕ ср. сьвядомасьць, самаведнасьць.

САМООТВЕРЖЕНІЕ ср. самаахвяра, самаахвярна.

САМОПОЗНАНІЕ ср. самапазнаньне.

САМОПРАВСТВО, самаўправа, самаўпраўства.

САМОПРОИЗВОЛЬНЫЙ, самавольны, самаволя.

САМОПРЯЛКА, самапрадка, самапраднік.

САМООПРЕДѢЛЕНІЕ ср. самаазначаньне.

САМОРАЗЛОЖЕНІЕ ср. самаразпад.

САМОСТОЯТЕЛЬНЫЙ, самаісты, самаістнасьць.

САМОТЕК м. самацёк, самацечны.

САМОЦВѢТНЫЙ камень, дарагі, цэнны.