Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/640

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

РѢШЕНІЕ, пастанаўленьне, разьвязка.

РѢШИМОСТЬ, станоўчасьць.

РѢШЕТО ср. рэшата.

РѢЯТЬ, лынаць, лынае, лынаньне.

РЮМИТЬ, плакаць, хліпаць па дзяцінаму; рымзаць, рымзае, рымза. Чаго ты рымзаеш? Разрымзаўся хлапец.

РЮМКА ж. чара, чарка, чарачка. Чарку гарэлкі, сыр на талерку. Чарай абнясьлі на пачэснай бяседзе. А ты чарачка ты забавачка, не стучы, не гручы каля сэрца йдучы.

РЮХАТЬ, выдаваць сьвінны голас; рохкаць, рохкае; рохля, эпітэт сьвіньні.

РЯБЫЙ, рабы, рабаваты, рабасьць, рабізна, рабацьцё.

РЯБЧИК м. птах курыннага котла; ярабак.

РЯБИТЬ у вачу; мітусіць, мільгае, мільгаціць, мігціць, таласіць.

РЯБЬ на вадзе, дробныя зморшчкі, хвалі; таласа, талосіцца.

РЯДИТЬ, кіраваць, трымаць у парадку.

РЯДОМ, адзін каля аднаго; побач.

РЯДИТЬСЯ, зьбірацца, прыгатовывацца.

РЯЖЕННЫЙ, суджаны, суджаньне.

Рад сужанька, вельмі рад,
Што ў боскім доме пабываў
На белым ручніку пастаяў.
(Ш. І. ч. 2. с. 224).

РЯЖЕНЫЯ, пераадзетыя ў маскі; машкарнікі.

РЯДОВОЙ, звычайны.

РЯСНЫЙ украінск. сьпелы, буйны, чысты; жаўры.

РЯСНИТЬ, жаўрэць.

РЯСА ж. верхняя вопратка сьвятароў, мніхаў і мнішак; рыза, рызны, падрызьнік, сподняя вопратка сьвятара, сутана, сутаннік.

РЯХНУТЬСЯ, грымнуцца.