Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/639

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

но, кол, аглабля пры кіраваньні стырном у вадаплаве, шпульга, перасьвер цягару праз шпулю, прыкладам пры дзьвярох.

РЬЯНЫЙ, яры, запальчывы, парывісты.

РѢДКІЙ, не густы, ня сьціпры, не часты, рэдкі, рэдкаваты, рэдзіць; радзюга, рэдкая, не густая тканіна; рады—ў гады, калі-некалі.

РѢДКОСТНЫЙ, рэдка сустрачаны, цэнны; рэдкі, рэдкасьць; рэдны, рэдлівывасьць; рэдыль.

РѢДЬКА ж. рэдзька. Горкі як рэдзька. Аб зьвялай рэдзьцы кажуць: Рэдзька спалатнела; палатнявая рэдзька.

РѢЗАТЬ аг. слав. рэзацьзацца, рэзаньне, рэзь; рэз, карба нарэзка; рэзьба, вырэзка рысункамі на дрэве, кове, камяню; рэзьня, бойка, бітва халоднай зброяй; рэзьні смл. дробныя піражкі, якія робяць на Куцьцю, у Віленшчыне і Горадзеншчыне называюць іх „сьліжыкі“; рэзьня, бойня дзе рэжуць статак на мяса; разьнік, разьніцтва, рамясло разьніцкае; рэза, адрэзак, шнур зямлі; мера паперы, рас. „стопа“; рэзкі, востры, праразьлівы; рэзкасьць, вострасьць; рэзанка, рэзачка, рэзь — боль у жываце.

РѢЗЬБА ж. разьба, рыцьба, шніцура.

РѢЗЕЦ м. усякая прылада да выразаньня; разец.

РѢЗЧИК м. хто выразае па дрэве; рэзьбяр, рытнік, шныцар.

РѢКА ж. аг. сл. рака, рэчка, рачулка, рачны, рэчышча.

РѢЗЦЫ, пярэднія зубы, секачы.

РѢЧЬ мова.

РѢЧЕНІЕ ср. сказ, выслоў, высказ.

РѢШАТЬ, канчаць, вяршыць, пастанаўляць; станавіць, развязываць.

РѢШИТЕЛЬНЫЙ, станоўчы.

РѢШИТЬСЯ, адважыцца, надумацца.