РУНДУК м. татар. крытая лаўка з векам; лаўка, стойка для торгу на рынку; закрытыя нары, пад якімі знаходзіцца скрыня для складу рэчаў; скрыня, покубель, аб лаўцы з векам; прыталка, стойка, аб стойцы для торгу.
РУНД м. ням. спраўджаньне варты, абход варты; абход.
РУНО ср. руно, воўна зьнятая з авечкі на вясну; рунка, зьвіток воўны з аднэй авечкі; рунь, усходы азіміны; рунець, зелянець, высыпаньне зелені перад зімой.
РУНЫ ж. мн. старадаўныя скандынаўскія надпісы, літары высечаныя на камянях; руны, рунічнае пісьмо.
РУПОР м. морск. гаворная труба; туба.
РУСЬ ж. найменьне разбойніцкага скандынаўскага племя, якое ў ІХ стагодзьдзі падбіла часьць усходна-славянскіх плямен і заснавала зачаткі дзяржавы, якая разраслася ў Расійскую імпэрыю. Тэрмін Русь быў перанесен на ўсе славянскія народы над якімі панавала дынастыя Русаў, у тым ліку і на народ, племя Крывічоў. Пасьля прыняцьця Русамі хрысьціянства, якое пашыралася пад найменьнем веры русаў, імя русь стала азначаць дзяржаўную і веравызнаўчую прыналежнасьць. У гэтым (веравызнаўчым) сэнсе ужывалі найменьне Русь многія нашы пісьменьнікі XVI ст., прыкл. Фр. Скарына, Тяпінскі і інш.
РУСАЛКА ж. мітолёгічная жаночая постаць, якая жыве ў вадзе і толькі на сяродлецьце выходзіць ў лясы і пасевы збожжа. Народ іх выабражае стройнымі дзяўчатамі з доўгімі русымі валасамі; яны заклікаюць да сябе маладзеж, дзяцей і зашчакачываюць да сьмерці — русалка; у горадзеншчыне — казытка; русальніца, тыдзень пасьля Сёмухі.
РУСЛО, усякі ператок цечы па ўпадзіне, жолабу; уся шырыня і даўжыня цячэньня ракі, рачное карыта, лагво; ручво, лагво.
РУСЫЙ (аб валасах), сьветлавалосы; русы, русавалосы.