Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/636

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

РУЧЕЙ, невялікі паток вады, рэчка, якая летам перасыхае; руччэй, руччы, ручавіна; ручавая вада, якая цячэ, праточная; ручысты, які цячэ. Сьлёзы ручыліся па твару. Рака ручыстая.

РУКОБЛУДІЕ ср. ананізм, рукамяцтва.

РУКОВОДСТВО ср. павадырства, кіравецтва.

РУКОВОДИТЕЛЬ м. павадыр.

РУКОДѢЙСТВОВАТЬ, рукадзеяць.

РУКОДѢЛІЕ ср. ручная работа; руказдольства, руказдольнікніца, руказдольня.

РУКОИМНЫЙ, што зручна ўзяць, ухапіць рукамі; зручны, зручнасьць.

РУКОМОЙНИК м. рукамыйніца; ставунец.

РУКОПАШЬ, рукахваць, рукахватам.

РУКОПЛЕСКАТЬ каму, ладкі біць, пакляскаць.

РУКОПОЖАТІЕ ср. рукапацісканьне.

РУКОПОЛАГАТЬ каго, пасьвячаць на сьвятарства ўскладаньнем рук архірэя на галаву пасьвячанага; пасьвячаць.

РУКОТВОРЕНІЕ ср. кожды твор рук чалавечых; рукатварэньне, рукатворны.

РУКОТЕРНИК м. ручнік.

РУЛАДА ж. італьян. пералівы, перакоты голасу пры пяяньні.

РУЛЁК м. нямец. качалка і рубчаты валнік да качаньня бялізны; качалкі.

РУЛЬ м. часьць усякага вадаплава, прыладжаная да карна (кармы), да кіраваньня вадаплавам; стырно, стыраваць стырнікніца, кармень, корнік, той хто кіруе карном.

РУМПЕЛЬ, жэрдзь да кіраваньня стырном; багля, багіль; корна, корніца.

РУМЯНЫЙ, румяны, румянец; ружовы, руж.

РУМЯНА чырвоная фарба для націраньня аблічча; руж.

РУМЯНИТЬ што, каго; румяніць.