Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/634

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

РОТМИСТР м. нямецк. (Rotmejster) старшы афіцер у конніцы.

РОТОНДА ж. франц. круглы будынак, часам на стаўбах.

РОТ м. атворына ў целе жывёлы і чалавека праз якую прыймаецца страва; губа, губка, губця, губны. У губе зубы, язык, збоку шчокі, зьверху паднябеньне, ззаду засланка, а за ей глотка, глонаўка. Маўчыць як вады набраўшы ў губу. Поўна губа, а есьць просіць. Пан на ўсю губу. Губай мух ловіць.

Дзяўчыненька мая люба
Праклятая твая губа;
Набрахала на мяне,
Што хадзіў я да цябе. (Беліца, М. г.).

РОТОЗѢЙ, разявяка.

РОЧА ж. хата у лесе для лаўцоў; пуня сярод лясоў; падора, падорка. Пры лядавой гаспадарцы зсечаны лес паляць і выгаркі падорываюць, а за некалькі гадоў закідаюць на сенажаць, гэткае мейсца называецца падоркамі.

РОЩА ж. гай, гаёк, гаёвы, гайнічок. Слова „гай“ па гарадох, прыкл. у Вільні, даўней ўжывалі ў знач „сад“, „парк“. Барнардынскі гай.

РОЯЛИСТ м. франц. староннік манарха, манархізму.

РТУТЬ ж. коў або мэталь; жывое серабро, міркіль. Люстерка крытае мірклям без фарбы, хутка сьціраецца (Троцкі пав.).

РУБАХА ж. кашуля, кашулька, кашуліна, сарочка, сарочыца. Доўгая, паніжы кален — сарочка; кароткая, вышы кален, з круглым адкладным каўняром — кашуля.

РУБЕЦ м. знак ад парэзу, пасячэньня; шрам, блізна.

РУБЕЖ м. рубеж, дукт, граніца.

РУБИТЬ што, каго; сеч, цяць, рубаць.

Сталі явар сеч—рубаць,
Стаў ім явар прамаўляць (Р. 8-9. 138).