РОЖА ж. запаленьне скуры erysipelas; рожа, ружа.
РОЖАТЬ, раджаць, нараджаць, радзіць.
РОЖЬ ж. каласавая расьціна Secale cereale, з сямьі каласьніковых; жыта, жытны, жытнае, жыціна, жытцо, жытнік. Жытняя мука; жытні хлеб. У назове: Аржалая мука, аржаны хлеб, — асталася памяць аб „аржы“ (рас. „полба“) якую у нас даўней сеялі.
|
Радзі Божа жыта — птаніцу, Ільля на Васільля |
РОЖЕНИЦА, радзіліца, радзіха.
РОЖДЕСТВО ср. нараджэньне; сьвята нараджэньня Хрыста: Каляды, Коляды. Слова „Каляды“ паходзіць ад калець, мерзнуць і ябазначала сьвята зімовага сонцавароту. „Каледзь“ — мароз, прыліпаньне рук да намерзшага зялеза. „Каледзь хапае за пальцы“, а такжа тое, што па расійску „мразь“, „мерзкій“. Каляда, зіма сьцюжа, час калі усё замярзае, калее. Угро-русы называюць нашы Каляды Керечун, а Румыны — Кречун; у Усх. Расіі называюць калядны пост (па нашаму „калядніца“) корочуном. Акалеў, здох, памер, застыг, што зыходзіцца з вялікарускім „окорячился“, апруцянеў, акалеў.
РОЖДЕСТВЕНСКІИ, калядны; калядаваць, хадзіць зьбіраючы ахвяры, даткі; калядуюць сьвятары ў сваіх парохіях, а такжа дзеці расьпяваючы абрадовыя песьні.
РОЗА ж. куст і кветка Rosa; ружа, ружовы.