РОДЫ, аддзяленьне ад маці дзяцёнка: рады, полаг; радзільніца.
РОДОСЛОВНАЯ ж. радавод, вывад роду.
РОДИЛЬНЫЙ прытулак, радзільны, полажны; радзільня.
РОДИТЕЛИ, бацькі, бацька і матка, бацькаўскі.
РОДИНА ж. бацькаўшчына.
РОДНОЙ, родны, сваяк, спакроўнік, крывіч, кроўны.
РОДСТВЕННИК м. крывіч—чка, кроўнік—ніца, сваяк; родны, роднік—ніца, радня, радзім, радзюк. Радзіма майго сасватаў з суседкай. Гэтаж такі радзюк мой, што і прызнацца сорамна. Родніка (бліжняга) свайго любі як самаго сябе. Жывучы усяк нажывешся і маскаля роднікам, крывічом, назавешся (в. Баяры Дзіс. пав. Сымон. Ластаўка). Свой, кроўны грош прапівае. Кроўнага свайго не пазнае. Не па крыві, а па духу ён мне крывіч. Летапісныя Радзімічы, гэта пераклад, або аднаслоў найменьня Крывічы.
РОДИМЫЙ, кроўны, кроўненькі. Мой ты кроўненькі.
РОДИМИНКА, радзімка, радзімы знак, радзімчык.
РОДОВИК, мясцовы, пракавечны жыхар; крывец, пракаветнік.
РОД м. племя, род.
РОДНИТЬСЯ з кім, радніцца; спакровіцца, спакровіць.
РОДНѢТЬ каму, раднець, зрадніцца; спакровіцца.
РОДНИК м. крыніца, крынічны.
РОДОВСПОМОГАТЕЛЬНОЕ умецтва, родаспаможнае.
РОДОНАЧАЛЬНИК м. родапачатнік—ніца.
РОЖА ж. лайчыва кажуць аб абліччы; рыла.