РЕМУС м. нямецк. сталярск. прылада да адкрэсьліваньня чаго паводле меркі; складаецца з калодачкі і двох, прапушчаных у яе, ножак, змацаваных клінам, на канцох ножак вострыя цьвячкі; рыскіль, рыскляваць.
РЕСНИЦА ж. валаскі ўскрай павекі; вейка, вейкі, рэскі.
РЕССОРА ж. франц. зыблі, зыбні. Павозка на зыблях. Брычка-зыблянка.
РЕСПУБЛИКА ж. лацінск. дзяржава якой кіруе сам народ праз сваіх выбарных; рэспубліка, народаўладзтва.
РЕСТОРАЦІЯ ж. РЕСТОРАН м. франц. рэстаран; страўня.
РЕСТАВРИРОВАТЬ што, лац. аднаўляць—ляньне.
РЕТИВЫЙ, старэнны, шчыры, гарачы да справы, рупны, рупнасьць, руплівасць.
РЕТИРОВАТЬСЯ франц. адступаць, адступаньне.
РЕТИРАДА ж. фр. адступленьне.
РЕТОРТА ж. лац. лажка.
РЕТРОГРАДНЫЙ рух, рух назад; пазадны.
РЕТУШИРОВАТЬ франц. папраўляць ад рукі фотографію, рысунак; рэтушаваць.
РЕУК м. благое балотнае сена; вішар.
РЕФЕРИРОВАТЬ лацінск. выкладаць справу, погляд або вывад; выкладаць, дакладаць, дакладчык.
РЕФЛЕКТОР м. лацінск. ўкляслае люстэрка да адбіваньня праменьняў і павялічаньня праз гэта сьвятла; зягіль, пасьветыль.
РЕФЛЕКЦІЯ, атозяйва, адсьвет; ордух.
РЕФЛЕКС м. адсьвет, атозяйва.
РЕФОРМАЦІЯ ж. лацінск. перакшталчаньне, перакшталціца, перакшталчаць; рэфармація, рэфармаваць, рэформа.