Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/625

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

РЕЛЬС м. РЕЛЬСЫ мн. англ. зялезныя калаходы на дарогах; рэлі, рэлькі; калявіна, калявіцы.

РЕЛЯЦІЯ ж. франц. справаздача.

РЕКОШЕТ м. фр. касалёт, касалётам.

РЕМА, УРЕМА ж. татар. ўся рачная даліна ад пагорья да пагорья, ўся шырыня ручва і паплавоў; радань, раўда, раўдовы.

РЕМЕНЬ м. (нямецк. Riemen узята са славянскага), вузкая і доўгая стуга скуры; рэмень, раменны, рамяшок; дзяга, дзяжыць, біць дзягай, рэмянём да спаясываньняся.

РЕМЕСЛО ср. ручное майстроўства, умецтва ручнога майстроўства; рэмясло, рамесьнікніца, рамесьніцкі; талент, талентаваць, талентнікніца; здольніцтва, здольнікніца; умецтва, умец.

РЕМИЗ м. франц. у картачнай гульні недабор біткі, сколькі недабраў бітак столькі ставіш рэмізаў; недабор.

РЕМОНТ м. франц. папраўка, папраўляць, правіць.

РЕНЕГАТ м. лац. адступнік, перакульшчык; зрайца, зраднік.

РЕНОНС м. фр. картачн. адмова, ня меньне на руках масьці.

РЕНТА ж. франц. безупынны грашавы даход, працэнты ад капіталу.

РЕПЕРТУАР м. франц. сабраньне драматычных твораў якія ставяцца ў вядомы пэрыод ў тэатры.

РЕПЕТИЦІЯ ж. франц. паўтарэньне, проба; падгатоўка.

РЕПЕТИТОР м. памочнік вучыцеля да паўтараньня лекцій з вучнямі.

РЕПРЕССІЯ ж. франц. прымус, прыгнечаньне.

РЕПУТАЦІЯ ж. франц. апінія, слава. Добрая, благая слава. Ён ня мае добрай славы.

РЕСКРИПТ м. лацінск. грамата.