ПРОИЗВѢЩАТЬ, празьвяшчаць, прозьвесьць.
ПРОИЗНОСИТЬ што, вымаўляць, вымова.
ПРОИЗОЙТИ чаму, стацца, станьнё.
ПРОИЗРАСТАТЬ аб насеньні, прарастаць, расьці.
ПРОИСКИ, забегі, подступы, каверзы.
ПРОИСТЕКАТЬ, выцякаць, выплываць.
ПРОИСХОДИТЬ, дзеяцца.
ПРОИСХОЖДЕНІЕ ср. паходжаньне.
ПРОИСШЕСТВІЕ ср. падзея, парыгода, здарэньне.
ПРОИСХОДИЛО, дзеялася.
ПРОКАЗА ж. спадковая, а можа і прыліпчывая хвароба; струпля, струпляваты.
ПРОКАЗНИЧАТЬ, пуставаць, блазнаваць, дурэць.
ПРОКАЗЫ, блазноцтвы, пуставаньне, дуронасьць.
ПРОКАИМИТЬ што, абрамаваць.
ПРОКАЛИТЬ што, загартаваць.
ПРОКАЛЯКАТЬ, прагутарыць.
ПРОКАПЧИВАТЬ, прадымляць, правагляць.
ПРОКАТЫВАТЬ, пракачываць, пракот.
ПРОКАТНЫЙ які пракочаны, пракотны.
ПРОКАТ, часовае наймо; понайм. Узяць што ў понайм. Я за грошы ў понайм не даю сваей павозкі.
ПРОКИПАТЬ, пракіпаць, праварывацца.
ПРОКИСАТЬ, праквасаць—шываць, пракваска.
ПРОКЛАДЫВАТЬ што па чым, пракладаць, торыць.
ПРОКЛАМАЦІЯ ж. франц. адозва.
ПРОКЛЯТІЕ ср. праклён.
ПРОКЛОКОТАТЬ, праклыктаць.
ПРОКЛОКТАТЬ, праквактаць.