ша“, падножны корм. У Лепэльшчыне я чуў слова „пахаць“ ў значэньні сеяць.
ПАХМУРНЫЙ чалавек, хмырлівы, нахмыраны.
ПАХТАТЬ, баўтаць, збаўтываць, зьбіваць цеклаць трасучы само начыньне, або калатоўкай; баўтаць. Аб зьбіваньні масла: зьбіваць, біць; бойка, дзяжурка да зьбіваньня масла.
ПАХТАЛКА ж. бойка. Бойку купіла масла зьбіваць. Кіёк плосмы на канцы, да зьбіваньня масла: калатоўка.
ПАХТАНИНА ж. сырватка ад зьбітага масла; масьлянка, юрага.
ПАХОВИНА, сподняя і бакавая часьць бруха жывёлаў ад пупа да пах; пахвіна, пахвінка.
ПАХОТИНА ж. паха, пашка.
ПАЦІЕНТ м. лац. хворы, спалечнік.
ПАЧЕ прысл. больш, лепш, больш за ўсё. Больш за ўсё сьцеражыся благога таварыства. Люблю парэчкі а больш чорныя.
ПАЧКА ж. нямецк. зьвязка, згортак; клумчык, клонцік, клонка. Купіу клонцік табакі. Іголкі прадаюць клонкамі па 12 штук у клончыку.
ПАЧКАТЬ што, пэцкаць, пэцканіна, пэцкіль. Гэта не майстар, а пэцкіль. Дзе гэта ты запацкаўся ў сажу? Не памыўся, а толькі папэцкаўся. Мурзацца, замурзаны, мурзацік, мурза. „Мурзамі“ называюць вусны і шчокі ў пагардлівым значэньні; замурзацца, амурзацца, знача папэцкаць нечым аблічча, а болей шчокі і вусны.
ПАШТЕТ м. ням. пірог з мясной накрыпкай; пірог з накрыпкай, накрыпка.
ПАЯТЬ што, злучаць ці зварываць мэталічныя часьці, лёгкатопным мэталям; лютаваць, лютоўка, лютаваны, лютавальны, лютавальнік, лютаўнік. Медзь і бляху лютуюць цынай (stannum); медзь і зялеза — мядзяным прыварам; серабро і золата — сярэбранай і залатой прылюткай. Цынай лютуюць лютавальнікам, а медзьдзю — ў агне.