Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/444

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ОТМАТЫВАТЬ, адматываць, адвіваць.

ОТМЕЖОВЫВАТЬ зямлю, адмяжаць.

ОТМЕЩАТЬ, мсьціць, помставаць.

ОТМѣНЯТЬ што, адмяняць, адмена.

ОТМѣЧАТЬ што, адмячаць, адзначаць, адзначаны, адзнака, адзначны.

ОТМЯУКАТЬ, адмяўкаць.

ОТНИМАТЬ ад каго ці чаго што; адбіраць, адбіраньне, адбірны, адбірчывы, водбіркі, водбірак.

ОТНОСИТЬ што, аднасіць, аднос, адносчывы.

ОТНОСИТЕЛЬНЫЙ, датычны, ўзглядны. Але нельга ужываць жаргоннага барбарызму „адносны“, „адносна“, „адноснасьць“, бо ў нашай мове выглядае як бытцам нешта мела адыходзіць ад носу.

ОТНОСИТЕЛЬНО, ўзглядна, датычна. Ўзглядна і гэта добра. Датычна гэтай справы, трэба яшчэ падумаць. Узглядна лепш былобы, каб так было.

ОТНОШЕНІЕ, зварот да каго урадовым пісьмом; цэдула.

ОТНЫНѢ прысл. адцяпер. Адцяпер і давеку піць заракуся.

ОТНЮДЬ прысл. аніяк, ані. Гэта ані цябе не дамыча.

ОТОВРАТЬСЯ, адылгацца.

ОТОВСЮДУ прысл. адусюль. Адусюль найшло.

ОТОВСЮДЬ, адусюль, адусюльныя навіны.

ОТОДВИГАТЬ, адсуваць, адсунуць.

ОТОПЛЕНІЕ, ср. апал, апаляць; ацяпляць.

ОТОРАЧИВАТЬ што, абшыць край стужкай, тасемкай, скурай; аблямаваць, аблямоўка.

ОТОЩАТЬ, аслабець даўно ня еўшы; атушчэць, атушчэласьць, атушчэлы. Ад раніцы ня еў і атушчэў. Ня еў — атушчэў, пад’еў — ацяжэў. Жывёла за зіму атушчэла.

ОТПАДЫВАТЬ ад чаго, адпадаць.