мове ўжываецца: ацец, айца, айцу, ойчы, але ў народнай мове гэтага слова саўсім не чутно, мабыць такі яно чужое і дагэтуль ў народзе не прынялося, акром рэдкіх здарэньняў ў песьнях.
ОТЦОВСКІЙ, бацькаўскі.
ОТЦОВЩИНА, бацькавіна.
ОТЕЧЕСТВО, бацькаўшчына.
ОТЧИМ, войчым, бацюк.
ОТЖЕЧЬ што, адпаліць, адпалены.
ОТЖИВЛЯТЬ, ажыўляць, ажыўчы.
ОТЖИГАТЬ гарэлку, выганяць.
ОТЖИМАТЬ што, выціскаць.
ОТЖИРѢТЬ, атсыцець.
ОТЗАВТРАКАТЬ, атсьнедаць.
ОТЗВУК чаго, адгалосак, водгук.
ОТЗНОБИТЬ, адзябіць.
ОТЗНОИТЬ, адпарыць.
ОТЗОЛИТЬ бялізну, аджлукціць.
ОТЗУДИТЬ, атсьвсярцець.
ОТЗЫВАТЬ каго, адкуль; адклікаць, адкліканьне, отклік, атклічны ліст, атозвіны.
ОТЗЫВЧИВОСТЬ сэрца, спагадлівасьць, спагадлівы. Спагадлівы чалавек. Спагадлівасьць на чужое гора.
ОТКАЗ каму у чым, адмова, адмаўляць.
ОТКАЛЫВАТЬ што ад чаго, адшчапляць, адшчэплены, адшчапіўся, адшчэпак, адшчапенец, адшчапенства. Адшчапіў кавалак палена. Адшчапіўся бераг стала, і адшчэпак зьвісае. Адшчапенец гэты, адшчапіўся ад нашай грамады.
ОТКАРМЛИВАТЬ каго, адкармліваць, адкормнік.
ОТКАТЫВАТЬ што ад чаго, адкачываць, адкочаны, адкотак, адкотны, адкотчывы.
ОТКАЧНУТЬ, адхібнуць.