ОТВРЕЩИ што, царк. адрыгнуць.
ОТВѢДЫВАТЬ чаго, прабаваць; аб ежы, пазнаваць смак; кушаць. Не спрабаўшы гора не пазнаеш і шчасьця. Не пакушаўшы не кажы што смачна. Пакушаў воўк канінкі ад хваста.
ОТВѢСНЫЙ, простападны; сустромы, прытны.
ОТВѢЧАТЬ каму на што; даць адповедзь; адпавядаць; адказываць. Ён мне адказаў стрэчным пытаньнем. На гэткія пытаньні, я зазвычай адпавядаю маўчаньнем. Не сьпяшай адпавядаць, сьпяшай слухаць.
ОТВѢЧАТЬ за што, за каго; адказываць, адказны, адказ, адказчык; адпавядальнасьць, адпавядальны.
ОТВѢТСТВЕННОСТЬ, адказнасьць.
ОТВѢТЧИК—ЧИЦА, адказчык—чыца.
'ОТВѢШИВАТЬ, адважываць на вагах; адважываць, адважаць, адважыць. Адваж мне фунт мыла. Адважыць каго на што, прыдаць адвагі, сьмельсьці каму. Адвага, сьмеласьць; адважны, адважлівы, адважлівасьць.
ОТВЯЗЫВАТЬ што, адвязываць.
ОТВЯЗАТЬСЯ ад каго, адкасацца, адкараскацца, адстрычыцца.
ОТГАДЫВАТЬ загадку, адгадываць, атганаць. Атгані загадку. Атгані дзе мы былі (ганаць).
ОТДАВАТЬ каму, што; аддаваць, аддаваньне, аддатак, адданкі, аддатчык—чыцца, аддатны.
ОТДАВЛИВАТЬ што, адціскаць, адціскацца, адцісканьне, водціск.
ОТДАВНА прысл. здаўна.
ОТДАЛЯТЬ каго, што; аддаляць, аддалены, аддаленьне.
ОТДАНІЕ ср. аддатак.
ОТДВИГАТЬ што, адсуваць, адсунуты, адсовісты, адсоўка, адсоўны.
ОТДЕЖУРИТЬ, аддняваць.