ОСА ж. жамярыца Vespa; асва, асвіны. Лезьці асвой у вочы. Злы як асва. Няруш асьвіннага гнязда.
ОСАДА ж. вайск., аблога, аблягаць. Баяры лаўкі абляглі, пасыпалі золата па скамлі. Станулі аблогай вакол гораду. Полацак вытрымаў многія аблогі на сваім вяку.
ОСАЖИВАТЬ каго, што; асаджываць.
ОСАНКА ж. склад жывога цела і ўсіх яго рухаў; пастава, постаць. Высокі, стройнай постаці.
ОСАННА црк. збаў, захавай.
ОСАЧИВАТЬ дрэва, выпускаць з дрэва сок, смалу, падсякаючы кругом пня кару; асушаць.
ОСВИДѢТЕЛЬСТВОВАТЬ што, зрабіць агляд, спраўдзіць, апазнаць ўсю праўду; асьветчыць, асьветчаньне.
ОСВИРѢПѢТЬ, азьвярэць, разьюшыцца.
ОСВОБОЖДАТЬ каго, асвабаджаць, звальняць.
ОСВѢДОМЛЯТЬ каго аб чым, белар.; асьведамляць.
ОСВѢЖИТЕЛЬНЫЙ вецярок, асьвяжаючы.
ОСВѢТАТЬ, развідняць, днець, залачэць.
ОСВѢЩАТЬ што, асьвятляць, асьвятленьне. Сонца асьвятліла зямлю. Іскрай хаты не асьветліш. Ужо саўсім на дварэ асьвятлела.
ОСВЯЩАТЬ што, асьвянчаць, асьвянчоны.
ОСДАБЛИВАТЬ страву, акрашаць.
ОСЁЛ жывёла Equns asinus; асёл, асьліны, асьлячы, асьліца.
ОСЕЛОК, брусочак; гладзік.
ОСЕМЬЯНИТЬСЯ, азасобіцца сямьёй; асямеіцца.
ОСЕНЬ, пара году паміж летам і зімой; восень, восенны, восенскі, восеншчына, восеннік.
ОСИНА дрэва Populus tremulus; асіна, асінавы,