Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/432

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

кудой трэба ісьці (Аношка Антон, Гарманавічы). Пайшоў на спокмеўку, на цямкі і вышаў з лесу. Восьцер на спокмейку.

ОРІОН м. грэцк. спагвезьдзе; кігачы, кічагі рагачы. (Пагост. Дзісн. п.).

ОРКЕСТР м. італьян. поўнае сабраньне музыкантаў дзеля сумеснай ігры; аркестра, спогудзьба; спогудка, сыгрыўка некалькіх музыкантаў.

ОРНАМЕНТ м. франц. аздобы узорамі у будоўніцтве, рэзьбярстве; выхілясы; сповіткі. Сповіткамі і выхілясамі прыбраны сьцены.

ОРНИТОЛОГІЯ ж. грэцк. навука аб птушках, часьць гісторыі натуральнай; птахаведаньне.

ОРОБѢТЬ усх. прыйсьці ў замяшаньне па нясьмеласьці, спужацца; атаропець; асалупець, злякнуцца, спатлыжыцца, спаталычыцца. Як зірнуў я што зладзеі ў клеці, дык спаталыжыўся няведаў што рабіць. Мой сьведка спаталыжыўся і пачаў вярзьці нісянеціцу. (Празарокі).

ОРОШАТЬ што чым, авалажываць, авалога. Дождж аваложыў зямлю. Я ж гэту зямельку авалажываў потам сваім, а яе чужынцы забралі. (Несьвіж).

ОРТОПЕДІЯ ж. грэцк. умецтва папраўляць калецтва чалавечага цела.

ОРУДІЕ, усё што пасярэднічае паміж работнікам і работай, усякая прылада, знадабьбе: малаток, піла, нож, каса, машына; прылада.

ОРУЖІЕ усякая прылада якая служыць да нападаньня і абароны; зброя, збройны; збройнік, хто азброены; збройня, склад, будынак для перахову зброі.

ОРУЖЕЙНЫЙ, збрайнічны.

ОРУЖЕБОРСТВО, бітва.

ОРУЖЕНОСЕЦ, даўней: мечнік; збройчы.

ОРѢХ м. агульн. слав. арэх, арэшак, арэхавы; арэшнік; арэхаўка.

ОРѲОГРАФІЯ ж. грэцк. правопісь.