заплоднены—ная, заплод, азапладняць, азаплодлівы.
ОПЛОТ м. апора, агарода.
ОПЛОШАТЬ, спрамахнуцца, прамахнуцца; здрэфіць.
ОПЛОШНОСТЬ, няруплівасьць, нядбаласьць.
ОПЛѢШИВѢТЬ, аблысець.
ОПОГАНИВАТЬ што, сплюгаўліваць, сплюгаўлены.
ОПОДЛѢТЬ, аподліцца.
ОПОДОЗРИТЬ каго, запасачыць, запасочаны. Грыня запасочылі ў крадзежы. Запасочаны злодзей хоць і нявінен адпавядае.
ОПОДОЛЬНИК м. ніз вопраткі; падол.
ОПОЗДАТЬ куды, спозьніцца.
ОПОЗИЦІЯ ж. лац. адпор, супраціўства.
ОПОЗНАВАТЬ што, беларус. апазнаваць. Я апазнаў свайго украдзенага каня на рынку.
ОПОЗОРИТЬ каго, абезславіць, асароміць; аганьбіць, зганьбіць.
ОПОЛДНИ прысл. поўдзень.
ОПОЛИЧАТЬ каго, апасочыць.
ОПОЛОВНЯ, застаронак да ссыпаньня мякіны; мякіньнік, застаронак.
ОПОЛЧАТЬ каго, падымаць народ творачы з яго войска; азбраіваць, азбройнік.
ОПОМНИТЬСЯ, апамятацца, ацяміцца.
ОПОНЕНТ м. лац. супраціўнік, спапрэчнік.
ОПОРАЖНИВАТЬ што, апаражняць, апарозіць.
ОПОРОЧИТЬ каго, ганіць, зняславіць, хуліць. І Бога хвалі і чорта не хулі. Ён запасочаньнем зьняслаўлены. Майго каня ніхто не зганіць, конь хоць куды! Ён навекі зганбіў, зьняславіў жыцьцё сваё.
ОПОРОШИТЬ што чым, абсыпаць пылам, мукой; апарушыць. Апарушыць пірог цукрам.