Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/418

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ОДОБРЯТЬ што, пахваляць, пахвала, пахвальнік.

ОДОЛЖАТЬ каму што, даваць у доўг; пазычаць, пазыка; абавязываць, рабіць каму услугу, ласку. Пазыч мне грошы. Апазычыўся, запазычыўся кругом. Узяў пазыку пад застаў. Зрабі ласку, падай мне кнігу. Не хадзі, не прасі чужой ласкі.

А я маю курыцу,
Для васпана няўзычу. (Беліца, Могіл.).

ОДОЛѢТЬ каго, што; („доля“, часьць), асіліць, перасіліць, перамагчы, перамагаць, перамога, пераможлівы; адужыць.

ОДОНЬЯ, ападкі, астаткі, гушча на дне; падонкі.

ОДР м. ложа, лежа; пасьцель; памост пры дрэве ў лесе, на які стаўляюць вульлі пшчол; сядлаватае разьвільле на дрэве; адро.

ОДРЯБЛѢТЬ, ОДРЯБНУТЬ, разкіснуць, зьвянуць і падыйсьці вадой як мёрзлая рэпа; ахізнуць, ахізлы.

ОДРЯХЛѢТЬ, стацца трухлым; атрухлець, атрухлелы, атрухнуць; авехнуць.

ОДТЯЖКА, адвалочка, адвалока.

ОДУБИТЬ скуры, агарбаваць.

ОДУВАНЧИК расціна Leontodon taraxacum, якога пухавістае насеньне разносіцца ветрам; кульбаба, багатка.

ОДУТЛЫЙ, адутлаваты; азызлы, азызлаваты.

ОДУРМАНИТЬ, ачмуціць, ачмута; ачмарыць, ачмара, ачмурэлы.

ОДУХОТВОРЯТЬ што, надаць чаму духоўны зьмест, значэньне, ажывіць духам; адухаўляць, адухоўлены, адухоўленьне.

ОДУШЕВЛЕНІЕ, ажыўленьне, ажыўляць.

ОДЫШКА, труднае прыгнеценае дыханьне; удушша, удушлівы, удушлівец.

ОДѢВАТЬ каго ў што, апранаць, апранацца.

ОДѢЯЛО, палотнішча якім акрываюцца кладучы-