Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/414

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ОБѢДАТЬ, абедаць, абеданьне, абед; палуднаваць, палуднік.

ОБѢДНЯ, царкоўная служба, літургія; палудня, палудніца; палудзенка, малая палудніца.

ОБѢДНЕНЬЕ, абядненьне, абяднець.

ОБѢЖАТЬ што, абегчы.

ОБѢЛИВАТЬ сьцены, абяляць, пабяляць.

ОБѢЛЬНЫЕ селяне, вольныя, звольненыя ад усякіх паслуг і падаткаў.

ОБѢРУЧЬ прысл. абаруч, абаручны.

ОБѢТОВАТЬ што, ахвяраваць, азарочыць, прыракаць, прырачоны.

ОБѢТ м. ахвяра; зарок, зарочны, заракацца. Даў зарок ня піць гарэлкі. Зарочнага барана павёз у царкву на ахвяру. Заракалася сьвіньня бруды есьці.

ОБѢЩАТЬ што каму, абяцаць, абяцаньне, абяцацца, абяцанка.

ОБЯЗЫВАТЬ каго, чым; абавязываць.

ОБЯЗАННОСТЬ, абавязак, абавязковы; павіннасьць.

ОБЯЗАТЕЛЬСТВО ср. забавязаньне.

ОВАЦІЯ ж. лац. выяўленьне каму ад грамады ўдзячнасьці; авація.

ОВДОВѢТЬ, аўдавець, удовы-вая.

ОВЕН м. баран, барашак, баранчык.

ОВЕРШЕК, узвершак.

ОВЕС м. авёс, аўсяны, аўсянік (блін), аўсюг.

ОВИН м. будоўля да сушэньня збожжа; еўня, асець, стадола (смл.), клуня. Вось ужо для вавашэці гатова жыта ў асеці.

ОВЛАДѢВАТЬ чым, аваладзець, аваладзеваць, аваладзежа.

ОВОД м. муха Oestrus; авадзень, авадні; гіз, гізы. Трэба разрожніваць авадня, гіза і сляпня якіх зазвычай зьмешываюць. Авадзень большы і сьвят-