Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/385

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Выдаў на розныя канечныя патрэбы ўсе свае грошы.

НЕОБЬЕМЛЕМЫЙ, неабнятны.

НЕОБЫКНОВЕННЫЙ, нязвыклы, нязвычайны, звонрадны.

НЕОДОЛЖИТЕЛНЫЙ, няўслужны.

НЕОДНОКРАТНО, неаднойчы.

НЕОЖИДАННЫЙ, неспадзеўны, нечаканы, нечвільны, раптоўны, зьнянацны.

НЕОЖИДАННОСТЬ, неспадзеўка.

НЕОКОНЧАТЕЛЬНЫЙ вывад, неспакончлівы.

НЕОПИСУЕМО, неапісана.

НЕОПРЕДѢЛЕННЫЙ, неакрэсьлены.

НЕОПРОВЕРЖИМЫЙ, безпярэчны, нязьбітны.

НЕОРГАНИЧЕСКІЙ, неарганічны.

НЕОСКУДНЫЙ, невычэрпны.

НЕОСЛАБНЫЙ, неаслабны, пільны.

НЕОСМОТРИТЕЛЬНЫЙ, неаглядны, неабачны.

НЕОСПОРИМЫЙ, безпярэчны.

НЕОСТОРОЖНЫЙ, неасьцярожны.

НЕОСУЩЕСТВИМЫЙ, нязбытны, нязыстлівы. Нязыстлівыя надзеі.

НЕОСѢДЛЫЙ, неаселы, неаселасьць.

НЕОСЯЗАЕМЫЙ сьвет, неашчутны. Неашчутная рожніца таўшчыні двох валокнаў.

НЕОТВАТИМЫЙ, немінучы, немінучасьць.

НЕОТВЯЗЧИВЫЙ, неатчэпны.

НЕОТЗЫВЧИВОСТЬ, неспагадлівасьць.

НЕОТЛОЖНОЕ аб справах, неадвалочнае, неадкладнае.

НЕОТЛУЧНО, неадлучна, неадчэпна.

НЕОТМѢННЫЙ, нязьменны.

НЕОТРАЗИМЫЙ вораг, неадбойны, неўнікнёны.