Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/366

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

НАПОТЧИВАТЬ каго, начаставаць.

НАПОТКНУТЬСЯ на што, наткуцца; напаторчыцца, як бытцам наткнуцца на патарчак, ражон; надзяўбсьціся, ўздяўбсьціся.

НАПОШЛѢТЬ, наплыгчэць, стацца плыгкім, не глыбокім.

НАПРАВЛЯТЬ што каго, накіровываць.

НАПРАВЛЕНІЕ ср. кірунак.

НАПРАВО прысл. ўправа. Ен пабег ўправа, а мой ўлева.

НАПРАЗДНОВАТЬ, насьвяткаваць.

НАПРАСНЫЙ чым, дарэмны.

НАПРАСЛИНА ж. дарэмшчына, напасьць.

НАПРЕДКИ прысл. наўперадзь.

НАПРЕДѢЛЬНЫЙ, пагранічны, наўзьмежны.

НАПРЕКАТЬ каго, чым, дакараць.

НАПРЕСТОЛЬНЫЙ, нааўтарны.

НАПРИНИМАТЬ чаго, напрыймаць.

НАПРИПАСАТЬ чаго, наспароміць.

НАПРИТОЛОЧНЫЙ, напрылаўны.

НАПРИХОТНИЧАТЬ, напрымсьціць.

НАПРОВАЖИВАТЬ каго, наводзіць.

НАПРОДЕР прысл. напратор.

НАПРОДОЛЬНЫЙ, наўздоўжны.

НАПРОКАЗИТЬ чым, накуралесіць, накудашыць, надурэць, наброіць, назбыткаваць.

НАПРОКАТ прысл. ўпопайма.

НАПРОКОЛ прысл. напрашчэп.

НАПРОК прысл. наўзапас. Мы насалілі наўзапас грыбоў і агуркоў.

НАПРОПАЛУЮ прысл. наспропадзь.

НАПРОСТО прысл. напрасткі.

НАПРОСТЕЖ прысл. напрастрэл.

НАПРОТИВ чаго, наўспроць.

НАПРУДИТЬ гацяў; нагаціць.