Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/336

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

МЕЛЬЧИТЬ што, драбніць, драбіць.

МЕЛЬЧАТЬ, драбнець,

МЕЛОЧНИЧЕСТВО, драбнічніцтва.

МЕЛКОВОДІЕ, малаводзіцца.

МЕЛКОПОМѢСТНЫЙ, засьцянковы, засьцянковец,

МЕЛОДІЯ ж. фр. парадак згукаў песьні, музыкі; нота; попеўка. Словы памятаю, але ўжо попеўку забылася. Гэта песьня пяецца на ноту (попеўку такой то песьні.

МЕЛОМАНІЯ ж. фр. памяшаньне на музыцы.

МЕЛОДРАМА ж. фр. драма з музыкай і песьнямі.

МЕЛ м. выкопная белая вапна; крэйда.

МЕЛЬКАТЬ, паяўляючыся зьнікаць, няясна быць бачанаму і гуляць у вачу, пабліскаць; мігцець, мітусіцца, мітрыцца, мітурыцца, мітугі; мільгаць, мільгае, сумяльгам, кумяльгом.

МЕЛЬКОМ, мігам, кумяльгом. Апошняе, кумяльгом, гаворыцца аб борзкім бегу; Кумяльгом, кулём-понырью пабег.

МЕЛЬНИЦА ж. постаў з жорнамі малоць зярняты па муку; млын, млынок, малоцца, меліва, млынскі.

МЕЛЬНИК м. млынар, млынарства.

МЕЛЬХІОР мэталічны сустоп пакрыты серабром; новае серабро.

МЕМОРІЯ ж. фр. запіска.

МЕМОРАНДУМ м. фр. дыплёматычная запіска.

МЕМУАРЫ м. мн. фр. жыцьцёвя запіскі.

МЕНЗУЛА ж. каморніцкі (землямерніцкі) столік з простападам і компасам.

МЕНЗУРА, МЕНЗУРКА, аптэчная мерка для цеклацяў з рысамі на ей, азначаючымі вагу вады; спомерка.

МЕНСТРУАЦІЯ ж. лац. жаночае месячнае ачышчэньне; месячка, месячніца; ачышчэньне; на хусьцёх.